Варны: годны супрацiўнік

Годны супрацiўнік даецца кожнаму. Кожны павінен змагацца, з чалавекам, зьверам, богам, стыхіяй, любой іньшай сутнасьцю. Выбара не мець яго няма. У гэтым — эвалюцыйная работа.

1. Слабейшыя сьмерды проста ймкнуцца бегчы ад працістаяньня. Каб яны ўступілі ў бой, іх трэба загнаць у вугал, як жывёлін. Вораг для ніх — страх, вялікі ці малы. Сьмерды-драпежнікі — бязлістаснасны зьверы, яны забіваюць без пачуццёў і разуменьня. Аднак, у адрозьненьне ад жывёлін, яны катуюць ахвяр, таму што пакуты ахвяры, спроба неяк спачуваць эмацыянальнаму выбрасу — эвалюцыйны шлях сьмерда, крок да шырокага эмацыянальнага досьведу весяў.

2. Весі, сляпыя — змагаюцца ў поце, як і сьмерды, часта не бачуць з чым. Супраціўнік для ніх — абсалютнае сусьветнае зло, сатана, ненавісны вораг. Другі варыянт — «палюбі ворага свайго»: спробы ператварыць бойку ў любоў, і працаваць з эмоцыямі меньш балюча. Сусьветны мір и спакой не атрымаецца ніколі: пачуцьцёвы досьвед не будзе полным ці дастатковым для эвалюцыі.

3. Ваяры змагаюцца тварам к твару, імкнуцца да перамогі ўсёй сваёй сутнасьцю, перемагаюць ці загінаюць. Супраціўнік для ніх — шлях да перамогі, славы, доблесьці. Правільны ваяр не мае нянавісьці, гэтай якасьці веся. Нянавісьць зьмяняецца сільнейшай акалічнасьцю, імя якой — ярасьць, у якой ваяры часта тонуць, забывая ўвесь сьвет. Ваяр паважае ворага, як роўнага перад тварам сьмерці.

4. Для сьвятароў і перамога і паражэньне маюць аднолькавую каштоўнасьць. Вораг для ніх — усвядомлены інструмент атрыманьня досьведу. Ярасьць — не заўсёды неабходный вагар. Нянавісьць — вялікае глупства, падзеньне на ўзровень веся. Іх вайна ў тым, каб быць па-над бойкай, кіраваць плыньню вайны й апанентам.

5. Асы — вось вайны і міру, інструмент багоў, кіруючы сэнсам працістаяньня. Для аса нет перамогі ці паражэньня, яны неразпазнавальны. Пачуцці аса аднолькавай каштоўнасьці, нямы вышэйшых ці ніжэйшых. Любы стан, амаль бязлітаснасьць, нянавісьць, баязлівасьць, глупства аса мае сэнс. Ужо не як крок да эвалюцыі, як у выпадку іньшых варн, а як інструмент работы. Адзіны крытэр — усьвядомленае выкананьне задачы, дадзенай багамі, бездакорны й чысты выраз іх намера. Тэрмін «супраціўнік» для аса губляе сэнс: вораг ёсьць і яго няма.

Варны: годны супрацiўнік: 2 комментария

Добавить комментарий